W3C Amaya Using

Amaya Аб Amaya

INSTALL Спампаваць Amaya

Mail Мэйл лісты

Documentation Дакументацыя

People Распрацоўнікі праекту

Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "Amaya Overview".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Amaya/Amaya.html
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.

Агляд Amaya

Amaya гэта серада ў якой аб'яднаны вэб-браўзэр і візуальны рэдактар(WYSIWYG).

Вы можаце знайсці больш падрабязнае апісанне Amaya і яе функцый у Нататках W3C "Уводзіны ў Amaya."

Screen shot of Amaya's main                                                                                                         view

На малюнку паказаны выгляд галоўнага меню Amaya. У верхняй частцы размяшчаецца шэраг кнопак, прызначаных для прагляду. На панэлі злева прапаноўваецца набор прылад для рэдагавання. У любы момант карыстач можа вылучыць любую частку дакумента і пераўтварыць яе ў HTML код у выглядзе (H1, LI, EM і г.д.), пасродкам XHTML палітры або камбінацыяй кнопак. Такая каманда пераўтворыць асобныя часткі ў элемент вылучанага тыпу.

Транспартныя пратаколы

Amaya атрымоўвае доступ да выдаленых сайтаў з дапамогай HTTP/1.1. Рэалізацыя гэтага пратаколу ажыццёўленая W3C libwww. Amaya выкарыстоўвае самыя перадавыя тэхналогіі HTTP, такія, як перадача кантэнту з мэтай знайсці найболей прыдатны фармат малюнка, падтрымка актыўнага злучэння, каб захаваць шырыню канала і аўтарызацыю, каб забяспечыць выдаленыя публікацыі.

Падтрымка CSS

CSS dialogue

Amaya падтрымлівае каскадныя стылі CSS праўда, пакуль не да канца. Для атрымання пашыранага набору функцый, такіх, як колер пярэдняга плану, колер фону, фонавы малюнак, сумяшчэнне і г.д. карыстач можа фарматаваць дакумент, выкарыстоўваючы адмысловыя прылады стыляў. У гэтым выпадку не патрабуецца добра ведаць сінтаксіс CSS. У той жа час Amaya падае эфектыўны механізм для праверкі і асацыяванні знешніх стыляў з HTML дакументамі. Карыстачы могуць таксама выкарыстаць Amaya для загрузкі, рэдагавання і публікацыі CSS стыляў, а таксама HTML старонак.

Падтрымка MathML

Screen shot of                                                                                         Amaya's                 Math

Amaya забяспечвае падтрымку MathMLгіпертэкставая мова разметкі матэматычных дадзеных, які дазваляе карыстачам праглядаць і рэдагаваць вэб-старонкі, якія змяшчаюць матэматычныя выразы (гл. прыклады). Як і ўвесь астатні дакумент, гэтыя выразы рэдагуюцца з дапамогай вызначаных прылад рэдагавання, прапануемыя ў панэлі прылад Amaya (набор канструктараў і адмысловыя знакі).

Пры наборы вызначанай камбінацыі сімвалаў у элеменце MathML, Amaya разбірае радок і аўтаматычна генеруе элементы mo (аператар), mn (лік) і mi (ідэнтыфікатар).

Amaya выкарыстоўвае прастора імёнаў для інтэграцыі MathML выразаў у XHTML дакументы, гэта значыць дакументы HTML напісаныя ў фармат XML. Гэты механізм таксама выкарыстоўваецца для спалучэння графікі ў SVG і матэматыкі ў MathML у XHTML дакументах (гл. прыклад).

Падтрымка SVG

SVG example

Amaya падтрымлівае надбудову якая маштабуецца вектарнай графікі (SVG) а менавіта: асноўныя формы, тэкст, малюнкі і foreignObject – даданне старонняга аб'екта (апошні выкарыстоўваецца для ўключэння фрагментаў HTML або MathML выразаў у чарцяжах).

Таксама падтрымліваюцца Альфа празрыстасць, ператварэнні і анімацыя; і зыходны SVG аб'ект можа быць прагледжаны і адрэдагаваны ў любы момант.

Графічныя аб'екты напісаныя на XML і могуць вольна сумяшчацца з HTML і MathML. Тут таксама ёсць магчымасць занатоўвання каментароў і пазанак.

Падтрымка RDF і XPointer

Amaya уключае магчымасць пакідаць сумесныя каментары на аснове тэхналогій Resource Description Framework (RDF), XLink і XPointer. З тэхнічнага пункта погляду, каментары, як правіла, разглядаецца як метададзеныя, бо яны даюць дадатковую інфармацыю аб наяўным элеменце дадзеных. У рамках гэтага праекту, мы выкарыстаем адмысловую RDF схему анатацыі для апісання каментароў.

An annotation

Анатацыі могуць захоўвацца лакальна, альбо на адным або некалькіх серверах каментароў. Пры праглядзе дакумента, Amaya адсылае запыты кожнаму з гэтых сервераў, з мэтай атрымання анатацый па дадзеным дакуменце. Amaya выкарыстоўвае XPointer для апісання, дзе каментар павінен быць прымацаваны да дакумента. Пры дапамозе дадзенай тэхналогіі, становіцца магчымым пакіданне нататкаў да любога дакумента аўтаномна, без неабходнасці змяняць гэты дакумент. Нарэшце, Amaya уяўляе прыладу занатоўвання каментароў у выглядзе абразкоў з алоўкам Annotation pencil icon. і прымацоўвае да гэтых абразкоў атрыбуты Xlink. Пры адзінкавым націску на абразок нататак тэкст каментара вылучаецца. Пры падвойным націску тэкст каментара і іншыя метададзеныя адлюстроўваюцца ў асобным акне.


Valid HTML 4.0! W3C-Amaya

Ir?ne Vatton
Date: 2008-09-15

Copyright © 1994-2008 INRIA and W3C® (MIT, ERCIM, Keio), All Rights Reserved. W3C liability, trademark, document use and software licensing rules apply. Your interactions with this site are in accordance with our public and Member privacy statements.