Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "Possible Contributions to Amaya".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Amaya/User/Stage.html
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.
Магчымы ўклад у Amaya
Аб'яднанне прыкладанняў
Мэта праекту складаецца ў стварэнні механізму, які бы дазваляў карыстачам спасылацца на іншыя прыкладанні з Amaya у бягучым файле або часткі файла ў якасці параметру. Гэты механізм павінен быць даступны як на Unix, Windows, так і на MacOS платформах.
Магчымае пашырэнне гэтай працы павінна быць наступным: падлучыць ужо наяўны SVG рэдактар да Amaya.
Набор MathML/ макрасы
MathML гэта мова разметкі XML, выкарыстоўвана для падання матэматычных выразаў. Amaya мае ўбудаваную падтрымку падання разметкі MathML, якая дазваляе карыстачам праглядаць, рэдагаваць і ствараць MathML структуры. Выразы MathML таксама могуць з'яўляцца часткай іншых XML дакументаў або захоўвацца ў асобным файле (з пашырэннем .mml).
З'яўляючыся прыладай аўтарскай распрацоўкі, Amaya падае меню і наборы для рэдагавання матэматычных выразаў, аднак, інтэрфейс досыць бедны. Напрыклад, Amaya не прапаноўвае якія-небудзь наканаваных матэматычных канструкцый.
Мэтай праекту з'яўляецца падаванне набору загадзя вызначаных матэматычных канструкцый, і генераванне выразаў MathML пры кліку на канструктар выразаў.
XHTML шаблоны
(вядзецца праца)
Аўтары часцяком ствараюць аднолькавыя XHTML старонкі. У гэтым выпадку падаецца цікавым стварэнне шаблонаў старонак з адпаведным наборам CSS стыляў і падаваць гэтыя шаблоны пры неабходнасці.
Мэтай праекту з'яўляецца забяспечыць падтрымку для стварэння новых і індывідуальных шаблонаў і інтэрфейсу для іх рэдагавання. Гэта задумана як досыць магутны механізм аўтаматычнай апрацоўкі пры стварэнні новага элемента, напрыклад, утрыманні, спасылкі і г.д.